Канфлікт на рынку ў Гродне: у ІП забралі тавар на 325 млн
У гродзенскага ІП, з-за якога паўстаў канфлікт паміж прадпрымальнікамі і падатковымі інспектарамі на «Паўднёвым» рынку 3 лютага, канфіскавалі тавар.
«Пры правядзенні праверкі індывідуальнага прадпрымальніка на Паўднёвым рынку, падатковыя інспектары выявілі курткі без накладных, — паведаміў 015.by Андрэй Габроўскі,
галоўны дзярж. падатковы інспектар аддзела аналізу і планавання кантрольных работ МПЗ па Гродзенскай вобласці. — Тавар на 16,5 млн рублёў быў канфіскаваны. А пазней, у ходзе
рэалізацыі аператыўнай інфармацыі, з санкцыі пракурора быў абшуканы катэдж прадпрымальніка. У гаражы было выяўлена 868 адзінак джынсавай вопраткі без накладных дакументаў».
Адзенне без суправаджальных дакументаў, ацэненае ў 319 млн. рублёў, было таксама канфіскавана. Лёс тавару, а таксама памер штрафу для ІП вызначыць суд.
Нагадаем, што канфлікт паміж прадпрымальнікамі і падатковымі інспектарамі на «Паўднёвым» рынку адбыўся раніцай 3 лютага. Тады больш за 300 прадпрымальнікаў і пакупнікоў
абурыліся незаконнымі, на іх погляд, дзеяннямі падатковай інспекцыі, якая вырашыла праверыць тавар у адным з гандлёвых павільёнаў. Для абароны супрацоўнікаў падатковай інспекцыі была выклікана
міліцыя.
s13.ru