У Гродне прэзентуюць кнігу, прысвечаную падзеям паўстання 1863–64 гадоў

Першая прэзентацыя кнігі “Да падзеяў 1863–64 гадоў на Гарадзеншчыне”, напісанай гродзенцам і выдадзенай гарадзенскім выдавецтвам “ЮрСаПрынт” вясной 2013 года, адбудзецца сёння, 13 снежня, у гродзенскай галерэі "Крыга".



da_padzeja_1863_64.jpg

Аўтар апавядае пра баявыя дзеянні ў час паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.  

Дадае вялікі спіс удзельнікаў паўстання на Гродзеншчыне і тых, хто ім дапамагаў, даследуе лёсы гэтых людзей. Сярод 242 асобаў паўстанцаў, узгаданых у кнізе Івана Будніка, ёсць такія, пра каго дагэтуль нічога не было вядома.  

75-гадовы Іван Буднік задумаў сваю кнігу больш за 10 гадоў таму, калі зразумеў, што гродзенцы вельмі мала ведаюць пра мясцовых удзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Падрыхтаваў сабраныя матэрыялы да друку за год, спяшаючыся паспець выдаць кнігу да юбілею паўстання.  

Кнігу можна набыць у гарадзенскіх кнігарнях, а інтэрв’ю з аўтарам прачытаць тут.

Задума такой кнігі з’явілася больш за 10 год таму, але не было часу. Са шматлікіх размоваў з гродзенцамі я зразумеў, што людзі дрэнна ведаюць удзельнікаў і кіраўнікоў паўстання (у лепшым выпадку называлі імёны 3–5 чалавек — і гэта ў Гродне і Гродзенскім раёне). Кніжкай заняўся год таму. Спытаў у выдавецтве, ці плануюцца якія-небудзь кнігі, прысвечаныя паўстанню. Мне адказалі, што ніхто не ведае, ніхто нічога не выдае. Тады я тэрмінова заняўся гэтай кніжкай.

Пачатак прэзентацыі ў галерэі "Крыга" 13 снежня а 17-ай гадзіне. 

www.t-styl.info