У Курапатах адзначылі Дзень салідарнасці (фотафакт)

Пасля традыцыйнай штотыднёвай Талакі ва ўрочышчы грамадскія актывісты правялі супольную малітву і запалілі знічы ў памяць пра зніклых беларускіх палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранку, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага.



Упершыню за ўвесь час правядзення Талакі за ўдзельнікамі сачылі міліцыянты,.

Нагадаем, Дні салідарнасці з гвалтоўна зніклымі беларусамі адзначаюцца шаснаццатага чысла кожны месяц.