У Мінску пройдзе Форум «Палітвязні Беларусі»

Ініцыятарамі Форуму выступілі каля дзесяці беларускіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый.



20090518_4_free.jpg

Плануецца, што на Форуме «Палітвязні Беларусі», які пройдзе 1 кастрычніка 2014 г., будуць абмеркаваныя магчымыя захады беларускіх і замежных структураў для хутчэйшага вызвалення палітвязняў, будзе прыцягнута ўвага грамадскасці да тэмы палітзняволеных, што, на думку арганізатараў, асабліва істотна напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў.

У аргкамітэт Форуму ўвайшлі прадстаўнікі ад партый АГП, БНФ, БХД, грамадскіх арганізацый «Рух за Свабоду», «Малады Фронт», «Альтэрнатыва», «Еўрапейская Беларусь», руха «Разам», праваабарончай групы «За Волю» і кампаніі «Гавары Праўду».

Паседжанне аргкамітэта па правядзенні Форума адбудзецца ў наступную пятніцу (19 верасня) а 18 гадзіне на Сядзібе БНФ — на сустрэчу запрашаюцца ўсе, хто хоча прыняць удзел у арганізацыі Форума.