У наступным годзе на Гродзеншчыне з’явіцца яшчэ адзін водна-балотны заказнік

Заказнік рэспубліканскага значэння “Белы мох” створаць у Астравецкім раёне. Пад асаблівую ахову адыдзе каля 800 га.



zakaznik.jpg

Здымак http://world.lib.ru

З іх 680 га — землі ляснога фондe Кемелішскага лясніцтва і каля 120 га — саўгаса “Падольскі”.

Пакуль Акадэмія навук вядзе падрыхтоўчую працу. Наперадзе — вывучэнне тэрыторыі заказніка, раслін і жывёл, што жывуць на ёй. Гаспадарчая і лесанарыхтоўчая дзейнасць з моманту стварэння заказніка тут будзе абмежаваная.

 На сёння ў Гродзенскай вобласці 14 заказнікаў рэспубліканскага значэння і 27 — мясцовага. Акрамя таго на Гарадзеншчыне часткова знаходзяцца два нацыянальных парка і 212 помнікаў прыроды. Агульная плошча ахоўных тэрыторый складае 9,8% тэрыторыі вобласці.

www.t-styl.info