У Пружанскім раёне на сустрэчу з прамоўцам БХД з'ехаліся раённыя ўлады
У Пружанскім раёне на сустрэчу з выбарцамі прамоўцы аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Міхася Новіка, які ідзе па Варанілавіцкай акрузе № 10 у Ружанскі пасялковы савет, з'ехаліся прадстаўнікі ўлады.

Так, на сустрэчы з ім 18 сакавіка прысутнічалі старшыня і сакратарка сельсавету, прадстаўніку райвыканкаму і ўчастковы міліцыянт. Прысутнічаў і правакатар, які ўвесь час казаў, што ў Міхася Новіка няма праграмы, не зразумела, чаго ён хоча і гэтак далей. Але, як адзначае прадстаўнік БХД, гэта яму толькі дапамагло.
"Людзі былі раззлаваныя яго паводзінамі, і ў твар яму і прадстаўнікам улады казалі, што падтрымліваюць мяне", — падкрэсліў прамоўца.