Удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Сяргей Рыжоў змешчаны ў СІЗА

Як паведаміў віцебскі лекар Ігар Пастноў, Рыжоў быў затрыманы 23 студзеня а 15.00 у кватэры незалежнага журналіста Уладзіміра Жыгулава.



ryzhou_siarhej.jpg

Афіцыйныя прычыны затрымання пакуль невядомыя. Мяркуецца, што гэта высветліцца 26 студзеня пасля таго, як маці Рыжова наведае следчага. Пастноў мяркуе, што затрыманне можа быць звязанае з крымінальным пераследам Рыжова, якое пачалося блізу года таму — ён абвінавачваўся ў хуліганстве і супраціве супрацоўнікам міліцыі. У лютым 2014-га Рыжоў паехаў у Расію, адкуль вярнуўся некалькі дзён таму.
Напярэдадні Рыжоў заявіў, што мае намер зноў балатавацца на выбары прэзідэнта. У 2010-тым ягоная ініцыятыўная група не змагла набраць 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата.
БелаПАН