Улады Ліды заявілі, што раздача грошай ля Кургана Бессмяротнасці можа быць правакацыяй
У Лідскім райвыканкаме пракаментавалі відэа з жанчынамі, якія раздаюць грошы ў парку ля Кургана Бессмяротнасці.
![download_203.jpg download_203.jpg](/img/v1/images/download_203.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Хто гэтыя жанчыны і што яны робяць ля Кургана Бессмяротнасці, незразумела. Да арганізацыі свята адносіны яны не маюць. Мяркую, што гэта могуць быць і правакацыйныя дзеянні. Праверым», - гаворыцца ў акаўнце прэс-службы Лідскага райвыканкама ў Instagram.
На відэа, якое з'явілася сёння ў телеграм-каналах, жанчыны з чырвона-зялёным бутаньеркамі раздаюць грошы пад подпіс. Да іх выбудавалася невялікая чарга. Дзеянне адбываецца ў Лідзе ля Кургана Бессмяротнасці.
У відэа таксама гучыць сума, якую выдаюць людзям - Br30. За што менавіта раздаюць грошы, невядома.
interfax.by