У неба ўсё ж запусцілі чырвона-зялёныя шары
Праблему забруджвання флоры і фауны ўсё ж праігнаравалі.

Падчас святкавання Дня Перамогі ў неба ўсё ж запусцілі чырвона-зялёныя шары.
Напярэдадні больш за тысячу чалавек падпісалі петыцыю з просьбай адмяніць запуск 4 тысяч шарыкаў з геліем. Тады неспадзявана чыноўнікі прыслухаліся і накіравалі ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама такую рэкамендацыю. Але ў выніку праблему забруджвання флоры і фауны ўсё ж праігнаравалі.
