Улады заблакавалі сайт ініцыятывы «еЗдароўе»
Пра гэта ініцыятыва паведаміла ў тэлеграм-канале.

У суботу 14 жніўня заблакавалі сайт ініцыятывы «еЗдароўе». Цяпер сайт даступны толькі з VPN, навіны ініцыятывы можна таксама чытаць у тэлеграме.
Платформа «еЗдароўе» займаецца арганізацыяй медычных кансультацый анлайн, каб пацыенты мелі магчымасць камунікаваць з дактарамі непасрэдна. А таксама ініцыятыва дапамагае медыкам, якія пацярпелі ад рэпрэсій.