Гродзенскі дзіцячы хоспіс збіраюцца ліквідаваць
Хоспіс быў заснаваны ў 2008 годзе для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям.
![hospis_2.jpg hospis_2.jpg](/img/v1/images/hospis_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гродзенскі выканкам збіраецца ліквідаваць дзіцячы хоспіс. Дырэктар хоспіса звязвае гэта з пятым пакетам санкцый ЕС.
Ліст ад выканкама апублікавала дырэктар хоспіса Вольга Вялічка. У ім паведамляецца, што ў суд накіраваная пазоўная заява аб Гродзенскага дзіцячага хоспіса, і згадваецца пяты пакет санкцый ЕС.
![photo_2021_08_14_12_35_52.jpg photo_2021_08_14_12_35_52.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_14_12_35_52.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, на Вольгу Вялічка завялі дзве крымінальныя справы.
Хоспіс быў заснаваны ў 2008 годзе для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям, арганізацыя дапамагае больш чым 50 сем’ям.