Уладзімір Някляеў перадаў у бібліятэку вёскі Пескі кнігі
Уладзімір Някляеў перадаў у бібліятэку вёскі Пескі, што на Бярозаўшчыне, кнігі Міхася Скоблы “Галасы з-за небакраю” і Лявона Савёнка “Галасы Айчыны”. Кнігі ўручыў сябра грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў.

Няхай людзі чытаюць, гэта важна для замацавання беларускага слова, сказаў Валянцін Лазарэнкаў:
— Дзякуй Някляеву за такія падарункі для шанавання мовы, для развіцця мовы. У доме культуры бібліятэка – асноўны цэнтр культуры.
Паводле слоў бібліятэкараў, беларуская літаратура карыстаецца попытам. Чытаюць беларускіх аўтараў як на беларускай, так і на рускай мовах. Толькі хацелася б, каб чытачоў было болей.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя