Сёння прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Някляева ў «Арт Сядзібе»
27 снежня ў «Арт Сядзібе» адбудзецца доўгачаканая літаратурная вечарына Уладзіміра Някляева і прэзентацыя яго новай кнігі «Знакі прыпынку».
Нарэшце Уладзімір Някляеў выступіць менавіта як паэт. У праграме вершы, прыемныя нечаканкі ад гасцей і для гасцей, абмеркаванне, дыскусія і вашыя пытанні, а таксама магчымасць набыць кнігі паэта ды атрымаць гарачыя зімовыя аўтографы.
Пачатак прэзентацыі ў 18.00.
Уваход вольны.
Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.