«Поедем поедим» адказалі на скаргу абаронцаў Курапатаў
Рэжысёр Аляксей Туровіч, адзін з актыўных абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць дзейнасці рэстарацыі «Поедем поедим» ля месца сталінскіх расстрэлаў, атрымаў адказ на свой допіс у кнізе скаргаў рэстарацыі, піша Радыё Свабода.

Аляксей Туровіч запісаў сваю скаргу пад нумарам два, у ёй ён заявіў пра незаконнасць будаўніцтва і дзейнасці рэстарацыі і заклікаў закрыць яе, а да таго ўстрымацца там ад музыкі і продажу алкаголю.
У лісце, атрыманым ім 20 чэрвеня ад дырэктаркі ААТ «Амізбел» Святланы Дубковай, зазначана, што рэстарацыя створана і дзейнічае законна, закрывацца не мае намеру, таксама як абмяжоўваць продаж алкаголю і музычнага суправаджэння.
