Унікальны праект для студэнтаў праводзяць кампаніі "Danone Беларусь" і Tetra Pak

Унікальны праект для студэнтаў праводзяць сумесна кампаніі "Danone Беларусь" і Tetra Pak. 



b2fc89cf_0765_4f80_813f_b89cfe5cc2a6_medium.jpg

Праект пад назвай High-Flyer дае ўнікальную магчымасць студэнтам III—V курсаў розных ВНУ не толькі азнаёміцца з працай буйной міжнароднай кампаніі, але і вырашыць рэальны бізнес-кейс, прайсці стажыроўку ў арганізацыі з сусветным імем і выйграць прызавы фонд. 
Кожная каманда складаецца са спецыялістаў-пачаткоўцаў розных функцый: маркетолаг, фінансіст, тэхнолаг, лагіст, спецыяліст па продажы і дызайнер. Перад удзельнікамі ставіцца задача стварыць малочны прадукт у інавацыйнай упакоўцы. З улікам гэтага партнёрам праекта выступіла кампанія Tetra Pak, якая займаецца перапрацоўкай і ўпакоўкай харчовых прадуктаў. 
За камандамі замацаваныя вопытныя ментары. Для ўдзельнікаў праводзяцца трэнінгі па маркетынгу, лагістыцы, R&D, фінансах, іх знаёмяць з усімі этапамі вытворчасці на заводзе "Danone Беларусь" у Пружанах. 
Рэцэпты сваіх унікальных малочных прадуктаў каманды адпраўляюць у расійскі горад Чэхаў для вырабу на пілотнай платформе. На фінале бізнес-гульні, якая адбудзецца 5 снежня, студэнты будуць абараняць свае ідэі перад топ-менеджарамі "Danone Беларусь" і Tetra Pak. Там жа ўсе ахвотныя змогуць "пакаштаваць ідэі на смак".
Марына Носава, БелаПАН