«Усе мы хочам спыніць вайну». Святлана Ціханоўская да жанчын Беларусі, Расіі і Украіны
Святлана Ціханоўская звярнулася да жанчын Беларусі, Расіі і Украіны і адзначыла, што цяпер проста хацець спыніць вайну — ужо недастаткова.
«Усе мы прачнуліся з навіной, што пачалася вайна, — сказала Святлана Ціханоўская. — І не проста вайна. Вайна, у якой Расія і Беларусь аказаліся агрэсарамі супраць Украіны.
Дарагія дзяўчаты, сяброўкі, мамы, сёстры, бабулі. Дарагія беларускі, украінкі і расіянкі. Усе мы хочам спыніць вайну. Але проста хацець ужо недастаткова — пра гэта трэба казаць, крычаць, гэты голас трэба зрабіць гучным, агульным і сістэмным».