«Усіх білі па нагах»: беларус пасля сутак распавёў пра ўмовы ўтрымання
Пра гэта паведамляе ў тэлеграме «Белсат».
Мужчына выйшаў сёння з турмы ў Жодзіна і распавёў пра ўмовы ўтрымання:
«З чацвярга супрацоўнікі пачалі «жэсціць» – забралі матрасы. У камеры 15 чалавек на 10 ложкаў. Учора на праверцы ўсіх білі па нагах. Аднаму сукамерніку дасталося па спіне і нырках. З камеры забралі ўсю літаратуру, часопісы, асадкі, сканворды і з перадач вільготныя сурвэткі. Але хлопцы ў камерах трымаюцца добра».