Больш за 1000 чалавек затрымалі ў сакавіку ў Беларусі з палітычных прычынаў
Больш за 1000 удзельнікаў пратэстаў былі затрыманыя на працягу сакавіка ў Беларусі, паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна» ў нядзелю.
«У мінулы месяц зафіксавана 1139 затрыманняў па палітычных прычынах, з іх у Мінску — 841. У рэгіёнах часцей за ўсё затрымлівалі людзей у Брэсцкай вобласці: там адзначана не менш як 76 выпадкаў затрыманняў», — гаворыцца ў паведамленні «Вясны».
Праваабаронцы падлічылі, што толькі ў Дзень Волі было затрымана 175 чалавек у Мінску і больш за 75 — у рэгіёнах.
«Яшчэ каля 250 чалавек былі затрыманыя 27 сакавіка. Таксама вядома аб затрыманні 36 журналістаў», - адзначылі ў «Вясне».
Паводле звестак праваабаронцаў, за сакавік судамі было разгледжана больш за 490 адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзкіх актывістаў і ўдзельнікаў пратэстаў. У выніку судоў было прызначана 395 адміністрацыйных арыштаў на тэрмін ад 3 да 30 сутак і выпісана 82 штрафу памерам ад 2 да 200 базавых велічынь.
«Часцей за ўсё суды выносілі арышты на 15 сутак: 270 выпадкаў, таксама ўжывалі новыя нормы КаАП на практыцы, і не менш за 32 чалавек былі адпраўленыя за краты на 30 сутак», — гаворыцца ў паведамленні праваабаронцаў.
Яны ўдакладняюць: агульная колькасць вынесеных "сутак" для затрыманых склала 6472.
Як мінімум 32 чалавекі былі аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (Br870). Штраф у памеры 100 БВ (Br2900) атрымалі 8 затрыманых, а яшчэ аднаму чалавеку прысудзілі штраф у 200 базавых велічынь (Br5800). Сума ўсіх прызначаных штрафаў за сакавік склала Br120901.
interfax.by