У Бабруйску ў пятніцу быў затрыманы сябра БХД Ігар Калыхан
Пра гэта паведамляе ў тэлеграме «Белсат».

У Бабруйску ў пятніцу быў затрыманы сябра БХД Ігар Калыхан.
Мужчына выйшаў у паліклініку (меў падазрэнне на запаленне лёгкіх) і быў схоплены каля пад'езду.
Калыхан паведаміў па тэлефоне з РАУСу, што затрыманы на 72 гадзіны.
Паўтара месяца таму ў яго адбыўся ператрус (нібыта з нагоды абразы старшыні выбарчай камісіі). Тады ў сябра БХД забралі жорсткі дыск камп'ютара.