Вайсковая тэхніка і скапленні сілавікоў у Мінску (фотафакт)
Нядзельная раніца ў цэнтры сталіцы пачынаецца з сілавых узмацненняў.

У Мінску раніцай 4 кастрычніка заўважаны танаваныя аўтобусы, поўныя сілавікоў.

Таксама ў горадзе калона вайсковай тэхнікі і гукаўзмацняльная апаратура.

Заўважаны вадаметы

Ужо перакрыты стэла і плошча Незалежнасці. Паведамляецца аб непрацоўным дні ў ГЦ "Сталіца", ГД "На Нямізе", а ГЦ "Галерэя" будзе працаваць з 16:00.

