Марш вызвалення палітвязняў у Мінску (фота, відэа)
Нядзельны марш адбываецца ў сталіцы.
![photo_2020_10_04_16_29_59.jpg photo_2020_10_04_16_29_59.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_29_59.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У нядзелю 4 кастрычніка анансаваны Марш вызвалення палітвязняў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У якасці маршрута ў Мінску заяўлены шлях да завулка Акрэсціна, дзе знаходзяцца ІЧУ і ЦІП.
З самай раніцы ў сталіцу сцягнута вайсковая тэхніка, шмат сілавікоў на праспекце Незалежнасці, ачэплена плошча Незалежнасці і стэла.
18:50 Марш скончаны. Людзі разыходзяцца, спецтэхніка з'язджае. Кіроўцы спыняюцца на праспекце Дзяржынскага і падвозяць удзельнікаў акцыі.
18:40 У Менску адкрылі ўсе станцыі мэтро.
Праваабаронцам вядомыя імёны 103 затрыманых у дзясятку гарадоў, сьпіс дапаўняецца.
18:30 Праз затор на праспэкце Дзяржынскага сілавікі вымушаныя ісьці пешшу
![photo_2020_10_04_18_28_47.jpg photo_2020_10_04_18_28_47.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_18_28_47.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_18_28_44.jpg photo_2020_10_04_18_28_44.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_18_28_44.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
18:25 Каля «Зубра» людзі перакрылі рух па праспекце Дзяржынскага на ўезд. У раёне парка Паўлава вялікая колькасць бусаў з сілавікамі. З іх выйшла вялікая колькасць сілавікоў у чорным, якія накіроўваюцца ў бок пратэстоўцаў.
18:00 Па праспекту Жукава да Акрэсціна ўсё яшчэ ідуць даволі вялікія групы людзей, якія раней адарваліся ад асноўнай калоны.
У той жа час частка людзей ад вялікай калоны адшчэпліваецца, ужо разыходзячыся па дамах. Таму па Жукава інтэнсіўны рух у абодва бакі.
Галава асноўнай калоны ўжо дайшла да перакрыжавання з вуліцай Сямашкі. Па Сямашкі ў бок Дзяржынскага рухаецца з дзясятак бусаў сілавікоў і вадамёт. Паведамляюць, што па вуліцы Чыгуначнай у бок станцыі метро "Пятроўшчына" едзе безліч спецтэхнікі і нават адзін вайсковы браневічок. Уся гэтая тэхніка ўпрэцца ў хвост вялікай калоны, галава якой — побач са Студэнцкай вёскай на праспекце Дзяржынскага.
17:40 Дэманстранты, якія падышлі да Акрэсціна, пакінулі тут розныя пасланні. Пасля таго, як калона адышла, выйшлі ўзброеныя супрацоўнікі ізалятара і пачалі аддзіраць ад сценаў народную творчасць.
![photo_2020_10_04_17_36_47.jpg photo_2020_10_04_17_36_47.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_17_36_47.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ля Кальварыйскіх могілак зноў выкарысталі вадамёт. Закрылі яшчэ і станцыю «Пятроўшчыну», а «Малінаўку» закрылі толькі на ўваход.
![photo_2020_10_04_17_41_40.jpg photo_2020_10_04_17_41_40.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_17_41_40.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_17_41_39.jpg photo_2020_10_04_17_41_39.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_17_41_39.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_17_41_43.jpg photo_2020_10_04_17_41_43.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_17_41_43.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
17:20 Сілавікі пачалі разганяць другую калону, што ішла да ізалятараў на Акрэсціна
Другая вялікая калона пратэстоўцаў рухаецца па вуліцы Кальварыйскай у бок станцыі метро "Пушкінская". За ёй пэўны час рухаўся дзясятак мікрааўтобусаў з сілавікамі.
Каля квартала "Каскад" сілавікі выйшлі з бусаў і пачалі "кляваць" хвост калоны. Людзі бягуць у двары.
17:30 Пратэстоўцы мінаюць Акрэсціна і ідуць на праспект Дзяржынскага.
![photo_2020_10_04_17_27_10.jpg photo_2020_10_04_17_27_10.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_17_27_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Што за валянтэры спрабавалі не пусьціць пратэстоўцаў да ізалятару, незразумела: вялікая суполка валянтэраў піша, што пад Акрэсьціна іх прадстаўнікоў не было.
17:10 Калёна пратэстоўцаў дайшла да ізалятару на Акрэсьціна. Як піша Tut.by, валянтэры не падпускалі пратэстоўцаў бліжэй як на 500 мэтраў. Пратэстоўцы іх не паслухалі, падышлі бліжэй.
Журналісты раней бачылі, як на тэрыторыю ізалятара заяжджалі машыны зь сілавікамі. Цяпер сілавікоў ня бачна, кажа карэспандэнт у эфіры «Белсату».
![photo_2020_10_04_17_13_57.jpg photo_2020_10_04_17_13_57.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_17_13_57.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
17:00 Закрылі станцыі менскага мэтро «Грушаўка» і «Міхалова», але адкрылі «Плошчу Перамогі», «Плошчу Якуба Коласа» і ўваход з боку вакзалу на «Плошчу Леніна». Асноўная калона выходзіць на праспект Дзяржанскага. Да Акрэсціна — літаральна з метраў 500. Толькі што на вуліцы Кальварыйскай зьявілася яшчэ адна калёна людзей, яны павярнулі ў бок Пушкінскай. Уперадзе асноўнай калоны едуць каля 20 раварыстаў. Яны ад’язджаюць уперад і падказваюць кіроўцам, куды звярнуць, каб не ўехаць у калону. Рэгулююць рух.
![photo_2020_10_04_16_58_47.jpg photo_2020_10_04_16_58_47.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_58_47.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
16:40 У раёне скрыжавання з Жукава ДАІ перакрывае праспект Дзяржынскага.
Геаграфія пратэсту такая: паведамляюць, што людзі з Пушкінскай ідуць да ізалятару на Акрэсьціна, у раёне перасячэньня праспэкту Пушкіна з Адоеўскага людзі ўсталі ў счэпку , а сілавікі перакрываюць праспэкт Дзяржынскага на скрыжаваньні з Жукава (перад самым ізалятарам на Акрэсьціна). Аўтобусы зь сілавікамі заехалі на тэрыторыю ізалятара на Акрэсьціна. Пратэстоўцы застаюцца на Нямізе, іх не падпускаюць да асноўнай калёны сілавікі
![photo_2020_10_04_16_37_55.jpg photo_2020_10_04_16_37_55.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_37_55.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
16:30 Шмат тысяч людзей
![photo_2020_10_04_16_29_59.jpg photo_2020_10_04_16_29_59.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_29_59.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_30_00.jpg photo_2020_10_04_16_30_00.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_30_00.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_33_17.jpg photo_2020_10_04_16_33_17.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_33_17.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_32_15.jpg photo_2020_10_04_16_32_15.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_32_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_33_27.jpg photo_2020_10_04_16_33_27.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_33_27.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_33_45.jpg photo_2020_10_04_16_33_45.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_33_45.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_33_28.jpg photo_2020_10_04_16_33_28.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_33_28.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_40_17.jpg photo_2020_10_04_16_40_17.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_40_17.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_40_15.jpg photo_2020_10_04_16_40_15.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_40_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_35_53.jpg photo_2020_10_04_16_35_53.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_35_53.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_16_35_50.jpg photo_2020_10_04_16_35_50.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_16_35_50.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
16:15 Галава асноўнай калоны, якая рушыць па Кальварыйскай, набліжаецца да праспекта Пушкіна. Хвост яшчэ мінае пуцяпровад. Колькасць дэманстрантаў паводле ацэнак карэспандэнтаў @nashaniva ўжо перавысіла 100 000, людзей прыкладна столькі, колькі хадзіла ў часе ранейшага маршу на Дразды
15:55 Некалькі тысяч чалавек рушаць ад Гарадскога Вала па Кальварыйскай у бок «Кароны». Яны занялі праезную частку, не даўшы праехаць калоне вайсковай тэхнікі, якая вымушана павольна ехаць за імі, бо аб’ехаць няма як — насустрач рухаюцца звычайныя аўтамабілі, яны зацята сігналяць, падтрымліваючы дэманстрантаў
![photo_2020_10_04_15_57_22.jpg photo_2020_10_04_15_57_22.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_57_22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
15:50 Вялікая калона людзей збочыла з Нямігі з боку Тэатра музкамедыі на Раманаўская Слабада. Па ўсёй бачнасці, удзельнікі маршу накіроўваюцца да стэлы «Мінск - горад-герой». Раён стэлы. Да АМАПу таксама далучыліся супрацоўнікі са стрэльбамі. Яны ўсталі другой лініяй. Людзі, якія стаяць насупраць сілавікоў, скандуюць «Жыве Беларусь», «Трыбунал». Да сілавікам падышлі дзве пажылыя жанчыны, яны спрабуе гаварыць з імі.
![photo_2020_10_04_15_51_54.jpg photo_2020_10_04_15_51_54.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_51_54.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_54_35.jpg photo_2020_10_04_15_54_35.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_54_35.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У падмогу сілавікам прыехаў вадамёт. Ён зноў палівае людзей.
Пратэстоўцы паволі працягваюць рух у бок Ціміразева. Там ужо ўсё запоўнена людзьмі - заняты ўвесь мост у бок Пушкінскай.
15:40 На Машэрава дэманстранты закідалі вадамёт камянямі. На Нямізе групу з каля ста дэманстрантаў сілавікі атачылі на лесьвіцы да плошчы Свабоды, піша Onliner.by. Байцы ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў затрымліваюць мужчынаў, адпускаюць жанчынаў.
Ад Кальварыйскай у бок Стэлы ідзе 7 тысяч. Хутка яны сустрэнуцца.
![photo_2020_10_04_15_42_58.jpg photo_2020_10_04_15_42_58.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_42_58.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На праспекце Машэрава сілавікі падышлі да кіроўцы «Фальксвагена-Пасат», які прыпыніўся, прапускаючы дэманстрантаў, і адабралі ключы ад аўто. Адышоўшы метраў на 20, сілавікі шпурнулі ключы кіроўцу пад машыну, перадае карэспандэнт
15:35 Так выглядае зламаны вадамет
15:30 Вадамёт ужылі і супраць пратэстоўцаў, якія пайшлі па праспекце Машэрава. Перадаюць, што лупіць не моцна — але сёння ў Беларусі не тое, каб вельмі цёпла. Таму гэта будзе адчувальна.
Калі вадамёт праехаў міма пратэстоўцаў, яны ізноў сабраліся на дарозе і пачалі грукаць па ім. На Машэрава дэманстранты абступілі вадамёт, дасталі з яго кантэйнеры з каляровай вадкасцю і вылілі іх на дарогу. Вадамёт з’ехаў, прыехалі сілавікі
![photo_2020_10_04_15_32_09.jpg photo_2020_10_04_15_32_09.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_32_09.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_32_11.jpg photo_2020_10_04_15_32_11.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_32_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_32_13.jpg photo_2020_10_04_15_32_13.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_32_13.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_32_14.jpg photo_2020_10_04_15_32_14.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_32_14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_32_16.jpg photo_2020_10_04_15_32_16.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_32_16.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_32_15.jpg photo_2020_10_04_15_32_15.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_32_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_32_23.jpg photo_2020_10_04_15_32_23.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_32_23.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
15:15 На Нямізе каля Палаца спорту супраць дэманстрантаў сілавікі ўжылі вадамёт. Паведамляюць пра разгон на ГЦ «Галерэя»
Людзі выйшлі на Машэрава і рушылі ў бок скрыжавання з Ціміразева. Ідуць па праезнай часткі.
15:10 Вялізная калёна ўдзельнікаў Маршу са сьцягамі ідзе па Нямізе з боку Опэрнага тэатра і павяртае на праспэкт Пераможцаў
![photo_2020_10_04_15_10_20.jpg photo_2020_10_04_15_10_20.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_10_20.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_10_21.jpg photo_2020_10_04_15_10_21.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_10_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_10_22.jpg photo_2020_10_04_15_10_22.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_10_22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
15:05 Па праспекце Машэрава ад станцыі метро «Маладзёжная» ў бок стэлы па ходніках ідзе некалькі арганізаваных калон. У суме там налічваецца больш за тысячу чалавек. Частка пратэстуючых ідзе да стэлы ўжо па праезнай частцы. Па Старажоўскай па кірунку да Нямігі ідзе вялікая група людзей. Чытачы паведамляюць пра затрыманні.
![photo_2020_10_04_15_04_22.jpg photo_2020_10_04_15_04_22.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_04_22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
15:00 У традыцыйныя папярэджання, якія гучаць з калонак і гучнагаварыцеляў для пратэстуючых ўнеслі змены. Цяпер там гаворыцца не толькі пра тое, што мерапрыемства не санкцыянавана, але яшчэ і пра тое, што забараняецца хаваць свае твары пад маскамі.
Людзі збіраюцца на праспекце Пераможцаў.
![photo_2020_10_04_14_57_50.jpg photo_2020_10_04_14_57_50.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_14_57_50.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_00_15.jpg photo_2020_10_04_15_00_15.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_00_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_10_04_15_00_16.jpg photo_2020_10_04_15_00_16.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_15_00_16.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
14:50 Уздоўж праспэкту Машэрава да праспэкту Пераможцаў пайшла калёна пратэстоўцаў, піша Tut.by. Калёна ідзе таксама ад Нямігі да стэлы, піша «Наша ніва»
14:40 Ад Нямігі да Стэлы патокам ідуць тысячы і тысячы чалавек, перадае карэспандэнт @nashaniva. Затрыманні кропкавыя.
14:20 Затрыманні побач з гасцініцай "Юбілейная" на праспекце Пераможцаў ў цэнтры Мінска. Да людзей, якія там сядзелі, проста пад'ехалі тры мікрааўтобусы з сілавікамі, і пачалі затрымліваць людзей.
Раён стэлы. Відаць сілавікі, пратэстоўцаў там па-ранейшаму няма.
![photo_2020_10_04_14_35_41.jpg photo_2020_10_04_14_35_41.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_14_35_41.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
14:10 На адной з вуліц Менску ўжо сабралася калёна людзей на нядзельны марш
14:00 У Менску «традыцыйныя» для нядзелі перабоі з мабільным інтэрнэтам. Апэратар А1 прызнае, што гэта зьвязана з «распараджэньнем упаўнаважаных органаў».
Раней у такіх сытуацыях практычна адсутнічаў доступ праз 4G і 3G, але працаваў праз 2G
13:50 Ля палаца спорту аўтазакі і аўтобусы з людзьмі ў чорным.
![120825477_918206228708010_8830716577339547669_n_logo.jpg 120825477_918206228708010_8830716577339547669_n_logo.jpg](/img/v1/images/120825477_918206228708010_8830716577339547669_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А каля стэлы вадамёт.
![photo_2020_10_04_13_48_01.jpg photo_2020_10_04_13_48_01.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_04_13_48_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
13:30 На праспекце Пераможцаў адбыліся першыя затрыманні.
На праспекце Машэрава ў Мінску ціхары спыняюць людзей для праверкі дакументаў. Фіксуюць усё на камеру, праводзяць тлумачальныя гутаркі
13:20 У Мінску пачалі зачыняць метро. Не працуюць Купалаўская, Кастрычніцкая, плошча Перамогі, плошча Коласа, плошча Леніна, Няміга, Фрунзенская і Маладзёжная.