Марш вызвалення палітвязняў у гарадах Беларусі (фота, відэа)

Нядзельны марш адбываецца ў розных гарадах Беларусі.

photo_2020_10_02_11_12_22.jpg

У нядзелю 4 кастрычніка анансаваны Марш вызвалення палітвязняў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У якасці маршрута ў некаторых гарадах абвешчаны ўстановы, дзе знаходзяцца зняволеныя.
14:30 У Віцебску затрымалі «для ўдакладненьня асобы» журналістку Тацяну Мацьвееву і фатографа Алеся Пілецкага, а таксама Сяргея Серабро
Таксама у Віцебску затрымалі Тацяну Севярынец. А 13.40 Тацяна Севярынец выйшла са свайго дому, у двары да яе падышлі невядомыя, прадставіліся супрацоўнікамі Першамайскага РАУС Віцебску — сказалі, што трэба праехаць зь імі ў аддзяленьне, скласьці пратакол, які быў накіраваны да дапрацоўку за ўдзел у акцыі 6 верасьня. Тацяна знаходзіцца ў міліцыі, паведаміла яна Свабодзе

Тацяну Севярынец выпусьцілі зь міліцыі пасьля «прафіляктычнай гутаркі». Як сьцьвярджае яе дачка Ганна Севярынец, гутарку вёў начальнік РАУС

Тацяну Севярынец выпусьцілі зь міліцыі пасьля «прафіляктычнай гутаркі». Як сьцьвярджае яе дачка Ганна Севярынец, гутарку вёў начальнік РАУС

У маршы вызвалення палітвязняў удзельнічае блізу 200 чалавек. @belsat публікуе відэа, на якім яны праходзяць побач з міліцэйскай машынай і крычаць "Колькі каштуе сумленне!"

З РАУС пасля праверкі дакументаў адпусьцілі журналіста TUT.BY і БелаПАН Таццяну Матвееву. 
АМАП прымяняе газ.


Гродна. Горадзенскага блогера і вядоўцу вясельляў Андрэя Ірху затрымалі міліцыянты на Савецкай плошчы ў Горадні падчас стрыму. На плошчы ідзе сельскагаспадарчы кірмаш. Тут знаходзяцца кіраўніцтва міліцыі, прэс-служба УУС. Побач з плошчай шмат міліцэйскага транспарту.

У Горадні затрымалі дзьвюх журналістак: карэспандэнтку Tut.bу і «Народнай волі» Вольгу Камягіну, фатографку Tut.bу і «Народнай волі» Кацярыну Гардзееву.

photo_2020_10_04_15_16_33.jpg


photo_2020_10_04_15_16_36.jpg


 Міліцыянты пачалі падыходзіць да людзей і папярэджваць, што нельга браць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. На Савецкай плошчы працягваецца кірмаш. Тут знаходзяцца некалькі соцень чалавек. Людзі купляюць садавіну, гародніну, размаўляюць паміж сабой, гуляюць. Не відаць ніякай сымболікі, не чуваць скандаваньня або лёзунгаў, ня грае музыка. Недалёка стаяць аўтазак і міліцэйскія аўтобусы

photo_2020_10_04_15_34_45.jpg


Кірмаш на Савецкай плошчы скончыўся. Людзі разышліся. Міліцэйскі транспарт пераехаў да плошчы Леніна і парку Жылібера. АМАП стаіць вакол плошчы Леніна, плошча ачэпленая турнікетамі. Горадзенцы гуляюць па горадзе.

13-гадовую дзяўчынку адпусьцілі зь Ленінскага РАУС у Горадні
Яе затрымалі каля Савецкай плошчы, пры затрыманьні паклалі на зямлю, а потым цягнулі па асфальце. Па дзяўчынку прыехалі бацькі. Яна выйшла зь міліцыі, кульгаючы. Бацькі адмовіліся ад камэнтароў. Сказалі, што «дачцэ ўсё пячэ». Паводле Tut.by, ёй распылілі ў твар газ. Яна кажа, што яе і бацьку павезьлі ў розныя РАУС.
У Горадні выпусьцілі таксама журналістку Кацярыну Гардзееву, зь ёй правялі «прафіляктычную гутарку».

Гомель. Людзі збіраюцца ў цэнтры, сілавікі пачалі гвалтоўныя затрыманні.

photo_2020_10_04_14_45_00.jpg


Затрыманні ўдзельнікаў бабруйскага Марша вызвалення палітвязняў праходзілі на вуліцы Сацыялістычнай у раёне былога Дома афіцэраў. Усіх затрыманых павезлі ў ГАУС на вуліцу Мінскую, 130.


У Бабруйску затрымалі 29 чалавек, у ліку якіх 4 журналісты
У ліку затрыманых Юры Камісараў, Алеся Лацінская, Дзяніс Носаў, Марына Маўчанава. атрыманых у Бабруйску журналістаў Камісарава, Лацінскую, Маўчанаву і Носава пакідаюць за кратамі за суду, які мае адбыцца заўтра.
Магілёў
. Міліцыя не дае прыхільнікам пераменаў сабрацца ў адным месцы. Традыцыйная месца збору — плошча перад гандлёвым цэнтрам «Атрыюм» — пад кантролем сілавікоў. Па пэрымэтры стаяць амапаўцы. Пасярэдзіне — міліцэйская група інфармаваньня. Патрулююць прылеглыя да плошчы вуліцы і сквэры.
Праваабаронцы паведамляюць пра 4 затрыманых: Алесю Хітрыкаву і сямейную пару Дасковічаў, Кірылу і Натальлю. Свабодзе паведамілі, што з плошчы забралі Вольгу Серакову.
Каля 250 чалавек выйшлі на шэсьце ў Жодзіне. 
Брэст.

У Брэсце затрымалі галоўную рэдактарку партала «Бінокль» Ксенію Пятровіч.