Валанцёры прапануюць псіхалагічную дапамогу тым, хто гатовы яе прыняць
Валанцёры праекта «We may help» прапануюць бясплатную псіхалагічную дапамогу ўсім, хто адчувае ў ёй неабходнасць.

Фота з сайта hmuworld.com
Праект псіхалагічнай
дапамогі «We may help» запусцілі ўкраінкі і беларускі, якія праз вайну вымушаны былі пакінуць Украіну.
Спецыялісты і валанцёры з дванаццаці краін бясплатна і канфідэнцыйна дапамагаюць анлайн тым, хто гатовы прыняць іх дапамогу.
Кожны, хто адчувае патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе, можа атрымаць яе ў экспертаў-псіхолагаў, коўчаў або цялеснікаў.
Дзеля таго, каб атрымаць 3 бясплатныя сесіі, трэба толькі напісаць у тэлеграм-чат праекта.

Фота з сайта hmuworld.com
Праект дапамагае:
1) пацярпелым ад сітуацыі ва Украіне;
2) пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі і Расіі;
3) тым, хто перажывае траўматычны досвед праз падзеі з роднымі, якія належаць да першых дзвюх катэгорый;
4) валанцёрам, якія дапамагаюць пацярпелым ва Украіне, ахвярам рэпрэсій у Беларусі ды іх блізкім.
Больш інфармацыі пра анлайн-платформу WEMAYHELP 2.0, а таксама пра бясплатную дапамогу спецыялістаў можна атрымаць на https://hmuworld.com/wemayhelp2.