Валерый Цапкала: Лукашэнка паскарае рабаванне краіны
Валерый Цапкала ў сваім тэлеграм-канале абвясціў, што хутка апублікуе відэа, якое раскрые схемы адмывання дзяржаўных грошай на асабістыя рахункі кіруючай вярхушкі Беларусі.
«Літаральна на працягу тыдня я апублікую відэа, якое канчаткова раскрые вяршыню айсберга схем па адмыванні дзяржаўных грошай на асабістыя рахункі. Гэта расследаванне заняло працяглы час, а расследаванне ўсіх схем зойме не адзін год у новай Беларусі. Аднак некаторыя фірмы, рахункі, млн долараў бюджэтных грошай ляцяць у афшоры я пакажу ўжо хутка.
Прычыны майго аптымізму апраўданыя тым, што ў апошнія тыдні выяўленыя прыкметы, што выпампоўка паскорылася, пакідаючы краіне толькі вар'яцкія даўгі, за якія нам і нашым дзецям расплачвацца. Усё гэта азначае, што паралельна з фэйкавым нападам распрацоўваўся план уцёкаў. А значыць галоўная наша праблема, у любым выпадку, хутка будзе вырашана», напісаў Валерый Цапкала.