Валянціна Аскірку асудзілі на 10 сутак арышту паводле «народнага» артыкула 24.23
Міжнародны сакратар «Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі» Валянцін Аскірка атрымаў 10 сутак арышту.
Валянціна прызналі вінаватым паводле арт.24.23 («Парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў»). Прысуд учора вынес суд Ленінскага раёна Гродна. Інфармацыя пра суд не была даступная ні родным, ні блізкім, напісаў у сваім фэйсбуку Ігар Барысаў.
Валянціна Аскірку затрымалі 16 лістапада — яго забралi з заняткаў у прыватнай школе, дзе ён выкладаў, нагадваюць праваабаронцы.
Аскірка быў выкладчыкам Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і ў мінулым жніўні падпісваў заяву супраць гвалту сілавікоў. Пасля гэтага яго звольнілі.