Васьковіча пасадзілі ў «адзіночку» за адмову пісаць прашэнне — Статкевіч

Мікалай Статкевіч тлумачыць змяшчэнне Яўгена Васьковіча ў адзіночную камэру магілёўскай турмы.   



23484.jpg

Палітвязень Мікалай Статкевіч мяркуе, што зьмяшчэнне ў адзіночную камэру магілёўскай турмы маладзёвага актывіста Яўгена Васьковіча сведчыць пра тое, што ад актывіста спрабавалі атрымаць прашэнне аб памілаванні, але спроба не ўдалася.
Мікалай Статкевіч, які ўжо больш за 2 месяцы сядзіць ў адзіночцы, зведаў такі ціск асабіста, кажа жонка палітвязня Марына Адамовіч. Вось што казаў Мікалай Статкевіч пра сукамернікаў, з якімі даводзіцца сядзець «палітычным».
«Для палітычных у любым выпадку не будзе выпадковых суседзяў. І гэтыя невыпаковыя суседзі могуць мець, скажам гэтак, толькі дзьве мэты. Адна — гэта збор інфармацыі і апэратыўная распрацоўка, а другі этап, які непазбежны — гэта пераход да непасрэднага ўціску на чалавека. Мікалай ўвесь час турбаваўся, што, мабыць, Яўген прапусціў гэты момант пачатку непасрэднага ўціску, і прасіў перадаць яму параду, каб прасіўся ў іншую камеру. А ў лепшым варыянце — ў адзіночку. Але стала вядома, што Яўген гэтак і зрабіў. Наколькі вядома, гэта вельмі пісьменнае рашэнне. Мікалая пра адзіночку раней казаў, што затое небяспека толькі з аднаго боку — з-за дзьвярэй»
Былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, асуджанага за Плошчу, і маладзёвага актывіста Яўгена Васьковіча, якога асудзілі за хуліганскія дзеянні адносна будынку КДБ ў Бабруйску, трымаюць у адной крытай магілёўскай турме. Днямі стала вядома, што Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камэру. Маці Яўгена Васьковіча Рушанія Васьковіч раней распавядала пра спробы схіліць яе сына да напісаньня прашэння аб памілаванні, якія рабіла адміністрацыя турмы, і пра тое, што яе сын адмовіўся падпісваць такія паперы.
Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня, Яўген Васьковіч — на 7 гадоў.
Паводле "Радыё Свабода"