Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру
Як стала вядома прадстаўнікам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча, якога ў апошні час адміністрацыя Магілёўскай турмы № 4 цкавала праз іншых асуджаных, пасля грамадскай хвалі падтрымкі перавялі у адзіночную камеру.

БХД дамагаецца вызвалення і рэабілітацыі Яўгена Васьковіча.
Нагадаем, актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Менска, Бабруйска і Магілёва падалі заяўкі на правядзенне пікетаў у падтрымку сябра БХД,
палітвязня Яўгена Васьковіча.
Прэсавая служба БХД