«Вашы паводзіны адрозніваюцца ад паводзінаў большасці бацькоў». Чаму школа цісне на дырэктарку хоспіса?

Вольга Вялічка 13 гадоў працуе дырэктарам дзіцячага хоспіса ў Гродне. Пасля жнівеньскіх падзей у Гродне, у верасні 2020 года Вользе сталі прыходзіць дзіўныя паведамленні ад класнага кіраўніка яе дзіцяці з пагрозамі. Што адбываецца высветліла карэспандэнт Hrodna.life.

volga_vjalichka_05_1024x710.jpg


Вольга Вялічка ўдзельнічала ў жыцці горада яшчэ да выбараў 2020 года: арганізоўвала дабрачынныя акцыі, дапамога медыкам падчас эпідэміі каранавіруса, выказвала свой пункт гледжання ў сацыяльных сетках, а падчас выбараў была назіральнікам на адным з участкаў.
У Вольгі Вялічка двое дзяцей: дачка і сын. Старэйшаму Міхаілу 14 гадоў, ён ходзіць у 9 клас 39 школы. 7 верасня дзевяцікласнік захварэў і застаўся дома. У панядзелак раніцай Вольга заўважыла два паведамленні ад класнага кіраўніка з перапынкам у 25 хвілін. Паведамленні прыйшлі напярэдадні ў нядзелю.
Класны кіраўнік даведвалася, ці прыйдзе ў панядзелак Міхаіл у школу.
"І потым яна піша, што сумняваецца ў тым, ці атрымлівае маё дзіця медыцынскую дапамогу, і што яна збіраецца вынесці пытанне аб дабрабыце знаходжання майго дзіцяці ў сям'і", — распавядае Вольга.

Скрыншот перапіскі Вольгі і класнага кіраўніка яе сына

Скрыншот перапіскі Вольгі і класнага кіраўніка яе сына


У суботу Вольга была ўвесь дзень на працы, таму што ў хоспісе памірае дзіця. Увечары ў нядзелю сям'я Вялічка рыхтавала дзяцей да вучэбнага тыдня. "Я тэлефон не брала ў рукі, а паведамленне ўбачыла толькі раніцай", — кажа Вольга.
Чаму ў сям'ю паступаюць такія пагрозы, і якая логіка ў настаўнікаў Вольга не разумее.
Вольга мяркуе, што гэта ўсё адбываецца з-за яе пазіцыі:
"Не можа быць ніякага апраўдання таму звышгвалту, тым смерцям, якія адбыліся ў Беларусі ў мірны час. І таму бязмежжу, які творыць сёння міліцыя. Гэта мая пазіцыя, я перакананая ў гэтым. Нічога не атрымаецца пакуль не пачнецца размова. Органы мясцовай улады павінны сесці за стол перамоваў з людзьмі. Знайсці нейкіх прадстаўнікоў ад людзей і сесці з імі размаўляць", — кажа яна.

"Мяне тузалі ў прынцыпе заўсёды"

"Звычайна гэта праз хоспіс адбывалася. Я што-небудзь не тое скажу — праверка. Не тое скажу — ананімка. Вось 13 гадоў хутка, як я працую дырэктарам хоспіса", — кажа Вольга.

Міша, сын Вольгі Вялічка

Міша, сын Вольгі Вялічка

"Я, у прынцыпе, за сваю пазіцыю атрымлівала перыядычна. Мне проста здаецца, што калі мы дарослыя людзі, і ў мяне пазіцыя, у вас пазіцыя. Дзесьці разуменне, дзесьці непаразуменні. Гэта адна гісторыя. Але на дзецях адыгрывацца — гэта проста анекдот".
"Сёння сказаць, што я дрэнная маці — гэта сказаць, што сёння сонца выключылі. Яны відавочна наогул не ў той стэп пайшлі".

Рэгламент сям'і Вялічка

Рэгламент сям'і Вялічка



Узаемаадносіны былі нармальнымі

"У нас былі нармальныя ўзаемаадносіны, мы віталіся, мы размаўлялі", — кажа Вольга пра класнага кіраўніка сына.
28 жніўня Вольга Вялічка напісала заяву з просьбай арганізаваць навучанне дзяцей на беларускай мове, яго арганізавалі. "Я разумею, што для школы гэта было нечакана, нязручна. Але такі закон у Рэспубліцы Беларусь. Бацька вырашае, а не школа".
Са слоў Вольгі, настаўнікі казалі ёй: нас ніхто не вучыў у універсітэце выкладаць па-беларуску. "Трэба задумацца сістэме адукацыі. Не за бацькамі ладзіць сачэнне, а спачатку са сваімі прафесійнымі пытаннямі разабрацца. А потым ужо чапаць іншых".
На жыццё ў сям'і сын Вольгі Міша не скардзіцца, кажа, што жыве цудоўна. На пытанні аб школе адказвае спакойна:
"У школе да мяне ставіліся нармальна, як да звычайнага дзіцяці. З настаўнікамі заўсёды былі добрыя адносіны. Сярод аднакласнікаў ёсць пэўны круг зносін, з усімі ж не буду сябраваць".
Змяненняў у школе пасля падзей у жніўні Міша не заўважыў. Да пазіцыі бацькоў дзевяцікласнік ставіцца станоўча і падтрымлівае іх. Пасля бальнічнага Міша чакае, што ў школе ўсё будзе так, як раней. "Школа — ёсць школа, нічога кардынальна не зменіцца".