velcom падвысіў тарыфы

З 25 верасня аператар мабільнай сувязі змяніў тарыфы. У большасці выпадкаў гаворка ідзе аб павелічэнні коштаў.

Фота: belta.by

Фота: belta.by

Абаненцкая плата вырасла на 12-17 адсоткаў, у залежнасці ад пакета паслуг. Па некаторых пакетах вырас нават кошт званкоў унутры сеткі, хоць гэта крайняя мера, на якую кампанія раней старалася не ісці.
Вырас кошт міжнародных званкоў, коштаў на роўмінг, а таксама на некаторыя спецыяльныя і дадатковыя паслугі. Увогуле, калі вы абанент «Велком» зазірніце на сайт кампаніі ў раздзел «Тарыфы». Каб потым непрыемных нечаканасцяў не было.
З 1 кастрычніка ўступяць у сілу змяненні тарыфаў для юрыдычных асоб.
Паводле belaruspartisan.org