Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне і падтрымку
У кулуарах канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні Вераніка Цапкала заявіла журналісту «Н*шай Н*вы», што ў дадзены момант група актывістаў, блізкая да штаба Цапкалы, робіць кантэнт-аналіз беларускіх недзяржаўных СМІ на прадмет згадак розных палітычных сіл.
Калі акажацца, кажа Вераніка, што ў асобным СМІ дамінуе пазіцыя толькі адной палітычнай плыні, то яна збіраецца напісаць лісты да кіраўнікоў заходніх дзяржаў і фондаў з патрабаваннем спыніць фінансаванне і падтрымку гэтага СМІ.
Недзяржаўныя СМІ яна называе «гэтак званымі незалежнымі» — ёй не падабаецца, што пра дзейнасць яе мужа і яе самой мала пішуць.
На пытанне, што рабіць, яна сказала, што прапануе стварыць камітэт кантролю над СМІ.