Віктару Шандаровічу не дазволілі выступіць у Беларусі

Беларускія ўлады не далі дазволу на выступ расійскага пісьменніка-сатырыка Віктара Шандаровіча. Творчая вечарына ў канцэртнай залі «Мінск» была запланаваная на 28 кастрычніка.

Google Images

Google Images

«Мае восеньскія выступы ў Беларусі адмяняюцца. Атрымаць канцэртны дазвол у Адміністрацыі прэзідэнта аказалася справай немагчымай», – напісаў Шандаровіч на сваёй старонцы ў Facebook.
Сёлетняя праграма «Усё лепшае» мусіла быць прымеркаваная да 60-гадовага юбілею сатырыка.
Берасцейская абласная дзяржаўная філармонія, адказная за арганізацыю гастроляў, пацвердзіла адмену канцэртаў. Гледачам вернуць грошы за квіткі, якія каштавалі ад 45 да 80 рублёў.
Мінулым разам Шандаровіч без перашкодаў выступіў у Мінску ў траўні 2017 года.
Віктар Шандаровіч – крытык Уладзіміра Пуціна з пачатку яго ўлады. Таксама ён крытыкуе Аляксандра Лукашэнку. У 90-я гады вёў на канале «НТВ» шоу «Куклы» – і Пуцін, і Лукашэнка былі персанажамі гэтай палітычнай сатыры.
КА, belsat.eu