Віктару Шандаровічу забаранілі выступаць у Мінску
Ідэолагі не дазволілі расійскаму пісьменніку і публіцысту выступіць у Беларусі.

Пра гэта Віктар Шандаровіч паведаміў у Фэйсбуку.
«Нядаўна патэлефанавалі з Мінска — і запрасілі там выступіць. Я сказаў: зразумела, але... І расказаў, што ў Беларусь як артыст — неўязны ўжо дванаццаць гадоў.
Антрэпрэнёр адказаў: часы мяняюцца. Я павіншаваў яго з гэтым. Мы дамовіліся, што ён атрымае дазвол на мае гастролі (у Беларусі ўсё афіцыйна), і мы стартуем.
Сённяшняя раніца пачалася з пахвальнага для мяне ліста:
«Віктар, я вас віншую! Ваша рэпутацыя непахісная. Можна толькі пазайздросціць. Сёння раніцай чыноўнік з ідэалагічнага аддзела гарвыканкама патэлефанаваў і паведаміў, што вы непажаданы
артыст у нашай краіне. Я ад асобы сваёй кампаніі і мільёнаў нармальных беларусаў прыношу вам свае прабачэнні за гэты інцыдэнт. Жыццё доўгае, і мы спадзяемся, што наша сустрэча ўсё ж такі
адбудзецца».
Я дык нават не сумняваюся! Часы ж мяняюцца…» — напісаў ён.
charter97.org