Вінярскага арыштавалі на 15 сутак
Суд Савецкага раёну Мінску арыштаваў актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага на 15 сутак нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Справу разглядаў суддзя Эдуард Якубоўскі.
Актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага затрымалі 29 жніўня на вуліцы Багдановіча ў Мінску, калі ён накіроўваўся на талаку ў Курапаты. Вінярскага даставілі
ў Савецкі РУУС, абвінавацілі ў непадпарадкаванні ды склалі на яго адміністратыўны пратакол.
Падчас апошняга арышту, які Вінярскі адбываў у турме на вуліцы Акрэсціна напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, ён трымаў сухую галадоўку.
svaboda.org