ViR-ViR — гадуем моцных і самастойных Беларусаў

Лета-2019 — час, калі беларускія дзеці робяцца больш самастойнымі.

1psbd5fwd3ybrn1w.png


Уявіце сабе — беларускія дзеці сталі самастойнымі. Яны класна працуюць у камандзе. Любяць вучыцца, дзейнічаць, рызыкаваць.
Уявіце, што ўсе праблемы яны разумеюць як задачы, а памылкі толькі заахвочваюць спрабаваць больш.
Уявіце, як яны файна супрацоўнічаюць з меншымі і старэйшымі людзьмі. А вольны час запаўняюць карыснымі заняткамі — самастойна.
А яшчэ — ганарацца беларускай культурай і мовай, лічаць іх сучаснымі, крутымі.
Уявіце, што гэта вашыя дзеці. Дзеці сваякоў, сяброў, суседзяў па дому і вуліцы.
Вядома, што афіцыйная сістэма адукацыі ў Беларусі не дае такога выніку. Няма часу наракаць: група грамадскіх дзеячаў і адначасова беларускамоўных бацькоў запускае праект «ViR-ViR». Напрацягу лета будзе знята 50 відэа-падказак вулічных групавых гульняў.


Групавыя вулічныя гульні — найлепшая форма адукацыі дзяцей.
Яны дапамагаюць развіваць самыя важныя навыкі для жыцця:— жаданне вучыцца і дзейнічаць самім, — дамаўляцца і супрацоўнічаць з іншымі.
Падтрымаць ініцыятыву можна тут.
Раней каманда «ViR-ViR» рэалізавалі краўд-кампанію «Вялікая місія маленькай Ядзвігі». Новы праект — працяг працы па беларусізацыі праз дзяцей.
У якасці наступных крокаў каманда «ViR-ViR» бачыць распрацоўку мабільнай праграмы з відэа-падказкамі гульняў і матрыцай навыкаў. Каля 30 відэа плануецца аб'яднаць у тэматычныя блокі — гэта аснова для выдання Дапаможніка па беларускіх традыцыйных гульнях і святах для дзіцячых садкоў.
Для выдання дапаможніка ў партнёрстве з Сяржуком Доўгушавым будзе абвешчана краўд-кампанія на Ulej.by.