Віталя Рымашэўскага зноў выклікаюць у суд за акцыі пратэсту
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага зноў выклікаюць у суд за ўдзел у акцыях пратэсту.

У дачыненні да яго ўзбуджаная чарговая адміністратыўная справа па ч.3 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Судовае пасяджэнне пачнецца 29 красавіка а 16:30 у судзе Савецкага раёна Мінска (Лагойскі тракт, д. 3, кабінет 15).
bchd.info