Вядучы баскетбольны клуб краіны адмовіцца ад беларускамоўнай назвы «Цмокі»
Пра гэта заявіла кіраўніцтва праекта. Назва «Цмокі» існуе апошні сезон.
Старшыня мінскіх «Цмокаў» Юрый Шакола на прэзентацыі каманды сезона-2021/22 сярод іншага адзначыў, што пасля гэтага года клуб будзе насіць іншую назву, якая пакуль не вызначаная.
— Хачу адзначыць, што назва «Цмокі-Мінск» існуе
апошні сезон. Яна праіснавала дзевяць гадоў, але гэта ўжо гісторыя — цікавая,
багатая. Аднак жыццё не стаіць на месцы. Будзем шукаць новыя формы. Магчыма,
гэта будзе камерцыйны праект, — цытуе Шаколу «Прэсбол» са спасылкай на афіцыйны сайт клуба.
Адзначым, што назву «Цмокі» прыдумаў вядомы беларускі баскетбаліст Аляксандр Куль, які на той момант працаваў у клубе менеджарам. У красавіку да яго прыходзілі сілавікі.