«Хворых яшчэ шмат». У футбольным клубе БАТЭ эпідэмія каронавіруса
Пра гэта распавёў галоўны трэнер барысаўскай каманды Віталь Жукоўскі.
Галоўны трэнер БАТЭ Віталь Жукоўскі распавёў клубнаму сайту,
як у камандзе ідуць справы са здароўем і інфіцыраванымі каронавірусам.
— Згулялі спарынг, паколькі тыднёвы цыкл трэба
падтрымліваць — гэта норма. Плюс многія хлопцы пасля хвароб: хацелася, каб яны
атрымалі практыку. А яшчэ ў нас дастаткова перспектыўнай моладзі, якая павінна
знаходзіцца ў тонусе, развівацца — і адпавядаць узроўню БАТЭ. Сёння атрымалася
добра, а псіхалогія прыходзіць з часам. Майка БАТЭ ўсё-ткі цісне на маладых.
Калі яны выходзяць на поле «Барысаў-Арэны» , то ў нас з гэтым
пачынаюцца сур'ёзныя праблемы, хоць хлопцы могуць гуляць нашмат мацней. Трэба,
каб яны праяўлялі сябе так, як у сённяшнім матчы. А ў памылках няма нічога
страшнага. Проста пасля іх трэба працягваць рабіць тое, што ўмееш — і не
сыходзіць у сябе. Гэта і тлумачым маладым хлопцам. У цэлым жа спарынг
спадабаўся зараджанасцю каманды: відаць, ужо засумавалі па галах і перамогах.
Так што мы добра папрацавалі.
— Якая кадравая абстаноўка ў камандзе напярэдадні вельмі
важнага адрэзка чэмпіянату?
— Хворых яшчэ шмат, аднак БАТЭ вельмі старанна ставіцца да здароўя футбалістаў: вынік важны, але гэта важней. Мы пастаянна робім ПЦР-тэсты. Ці, напрыклад, ёсць такія моманты, што хварэе ўся сям'я, а футбаліст не — у падобнай сітуацыі не можам дапусціць яго да працы з камандай. Гэта выключана. Паўтаруся, клопат пра здароўе вельмі важны.
Паводле «Прэсболу».