Бацькоўскія сходы ў беларускіх школах прапануюць перанесці ў анлайн-рэжым
Міністэрства аховы здароўя дала рэкамендацыі, як арганізаваць вучобу ў школах у перыяд пандэміі каронавіруса. Правілы, распісаныя на 26 старонках, дзейнічаюць у верасні і кастрычніку, піша БелаПАН са спасылкай на 1Prof.by.

Фота 1prof.by
У прыватнасці, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе
абмежаваць правядзенне вочных бацькоўскіх сходаў і сустрэч настаўнікаў з
бацькамі. Для зносін раяць выкарыстоўваць відэаканферэнцсувязь, тэлефон,
электронную пошту і іншыя сродкі сувязі.
Калі без бацькоўскіх сходаў у «жывым» фармаце не
абысціся, то бацькоў прапануюць пасадзіць па чалавеку за партай.