Мінздароўя: 1946 чалавек за суткі захварэлі на COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1946 пацыентаў з COVID-19, паведамляецца ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

gda_covid_19_vaccine_2021_08_25_img.jpg

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 488 963 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 480 994 пацыента (+1765 за суткі), у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3826 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, з іх 12 — за апошнія суткі.