У Беларусь прывезлі 1,5 мільёна доз кітайскай вакцыны
У Беларусь прыбыў самалёт з Пекіна з 1,5 мільёна доз вакцыны супраць COVID-19. У склад грузу ўвайшлі 500 тысяч доз, якія кітайскі бок прадаставіў Беларусі ў якасці сяброўскай гуманітарнай дапамогі, а таксама 1 мільён доз у рамках закупкі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Фота Мінздароўя
Вакцыну прывезлі ў кантэйнерах, якія дазваляюць падтрымліваць тэмпературны рэжым. Пасля правядзення кантролю якасці вакцына паступіць у паліклінікі і бальніцы.
Па стане на пятніцу 3 верасня 1,67 млн жыхароў Беларусі
зрабілі першую прышчэпку ад каронавіруса, а 1,38 млн прайшлі поўны курс
вакцынацыі.