Вялікая пятніца: беларусы і літоўцы працуюць, латышы і эстонцы адпачываюць
У Латвіі і Эстоніі Вялікая пятніца, у гэтым годзе — 3 красавіка — непрацоўны дзень, а ў суседніх краінах — Літве, Польшчы, Беларусі, Расіі — працуюць як звычайна.
![vialikdzien.jpg vialikdzien.jpg](/img/v1/news/full/vialikdzien.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Польшча таксама не адзначае Вялікую пятніцу, але партал DELFI паведамляў аб ініцыятыве палякаў ўключыць гэты дзень у спіс святаў. Больш за 57% палякаў лічаць, што Вялікая пятніца павінна быць непрацоўным днём.
Прафесар факультэта каталіцкай тэалогіі універсітэта ім. Вітаўтаса Вялікага Альфонсас Мотузас сцвярджае, што Вялікая пятніца — важны дзень для каталікоў і пратэстантаў. Вучоны растлумачыў, што Вялікая пятніца — дзень, калі варта ўзгадваць шлях Хрыста.
Вялікая пятніца — дзяржаўнае свята не толькі ў пратэстанцкіх краінах, але і, напрыклад, у каталіцкай Іспаніі.
Нагадаем, што Вялікая пятніца — дзяржаўнае свята і непрацоўны дзень у некаторых еўрапейскіх краінах. У пратэстанцкіх — Швецыі, Даніі, Фінляндыі, а таксама і ў каталіцкіх — Іспаніі, Ірландыі, Партугаліі, Вялікая пятніца — дзяржаўнае свята таксама ў Германіі, дзе колькасць пратэстантаў і каталікоў прыкладна аднолькавая, і ў Вялікабрытаніі.