Вярхоўны суд ліквідаў «Экадом»
Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі ГА «Экадом» — старэйшай некамерцыйнай экалагічнай арганізацыі Беларусі.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла сябра праўлення ГА «Экадом» і яго заснавальніца Ірына Сухій.
Акрамя таго, аб'яднанне мусіць заплаціць 87 рублёў судовых выдаткаў.
Нагадаем, напрыканцы ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Экадом».
Паводле прэс-службы ведамства, у рамках правядзення кантрольных мерапрыемстваў у дзейнасці «Экадома» былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях і вынесена пісьмовае папярэджанне. «Экадом» спрабаваў абскардзіць папярэджанні, але безвынікова.