Валерый Карбалевіч: Чарга ліквідацыі можа дайсці да палітычных партый

Лета ў Беларусі праходзіць пад знакам ліквідацыі грамадскіх арганізацый. Ці спыніцца пераслед з боку ўлад прадстаўнікоў трэцяга сектара, у эфіры «Беларускае Радыё Рацыя» сваё меркаванне на гэтую тэму выказаў палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч.

photo_2021_07_18_15_50_27_1.jpg


«Пасля таго, як улады ліквідуюць, як Лукашэнка сказаў, 185 арганізацый, то далей ліквідаваць будзе проста няма чаго. Таму калі казаць пра юрыдычную ліквідацыю грамадскіх арганізацый, то цалкам рэальна, што гэта спыніцца, бо праз гэты час усё будзе ліквідавана. Іншая справа, што можа дайсці чарга да палітычных апазіцыйных партый. А Лукашэнка калісьці даў загад прыняць новы закон аб партыях і пасля гэтага правесці перарэгістрацыю. Вось у мяне чамусці ёсць нейкае прадчуванне, што апазіцыйныя партыі гэтую перарэгістрацыю не пройдуць».
Да цяперашняга часу вядома пра ліквідацыю дзясяткаў некамерцыйных арганізацый. Пераважная большасць арганізацый ліквідуецца без прад’яўлення якіх-небудзь прэтэнзій з боку кантралюючых органаў, без папярэдняга паведамлення і ў адсутнасць магчымасці аспрэчыць рашэнне аб ліквідацыі.