Вольга Брыцікава правядзе за кратамі 45 сутак. Яе затрымалі ў дзень рэферэндума і судзілі ўжо тройчы

Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан», якую затрымалі на выбарчым участку, сёння асудзілі трэці раз запар.

_5282819120385079673_121.jpg

Вольгу Брыцікаву затрымалі ў Наваполацку 27 лютага на выбарчым участку. Яе абвінавацілі ў тым, што яна сфатаграфавала бюлетэнь. У выніку, суд пакараў яе 15-сутачным арыштам. Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за антываенную вопратку.

Сёння стала вядома, што яе зноў асудзілі. Па папярэдняй інфармацыі, гэтым разам Вольгу судзілі за паперы з надпісам «Не вайне» на вокнах. Вынік — чарговыя 15 сутак.

Агулам Брыцікава правядзе за кратамі 45 сутак. Арышт яна адбывае ў часовым ізалятары г. Ушачы, паведамляюць праваабаронцы.