На польска-беларускай мяжы актывісты блакуюць фуры з РФ і Беларусі

На думку пратэстоўцаў, фуры могуць везці падсакцыйныя тавары, але пацверджання гэтаму пакуль няма. Інфармацыі ад беларускай мытні або памежнікаў па сітуацыі пакуль няма.

275606462_10161912379894966_5205205379285290047_n.jpg

Актывісты блакуюць рух фур на беларускіх і расійскіх нумарах на мяжы Беларусі і Польшчы.

Як пішуць самі актывісты ў Facebook, адзін з кіроўцаў назваў іх «нацыстамі». Тыя адказалі нецэнзурным жэстам.

На думку актывістаў, фуры могуць везці падсанкцыйныя тавары, але пацверджання гэтаму пакуль няма. Інфармацыі ад беларускай мытні або памежнікаў па сітуацыі пакуль няма.
Паводле «Еўрарадыё».