Восьмы Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь

Нямецка-беларускі эканамічны клуб і Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі праводзяць 12 лістапада Восьмы Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на тэму «Германія і Беларусь — актуальны стан і перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва».



ai_161432_aux_head_germanija_360.jpg

Восьмы Дзень нямецкай эканомікі ў РБ пройдзе пад патранатам пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэра Дэтмара і працягне традыцыю Дзён нямецкай эканомікі ў Беларусі.

У рамках буйнейшага двухбаковага эканамічнага форуму ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўнікі бізнесу і палітычнай сферы абедзвюх краін абмяркуюць прагнозы эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама перспектыўныя галіны і бізнес-мадэлі для германа-беларускага і мультынацыянальнага партнёрства. На прыкладах сумесных праектаў паміж нямецкімі і беларускімі фірмамі будуць разгледжаны магчымасці і праблемы кааперацыі. Асаблівая ўвага будзе надавацца патэнцыялу супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі, транспарту і Восьмы Дзень нямецкай эканомікі пачнецца пленумам, пасля якога пройдзе подыумная дыскусія.

Завершыцца мерапрыемства прыёмам па запрашэнні арганізатараў і Пасла Петэра Дэтмара для далейшага абмену думкамі і паглыблення кантактаў.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі дзелавых колаў абедзвюх краін, Урада Рэспублікі Беларусь, федэральных міністэрстваў Германіі, Саюза германскіх прамыслова-гандлёвых палат, а таксама галіновых аб'яднанняў і арганізацый.

Аддзел прэсы Пасольства Германіі ў Мінску