Беларускія памежнікі затрымалі на мяжы "Апошнюю барыкаду"
Допуты ўкраінскіх журналістаў, якіх абвінавацілі ў правозе экстрэмісцкай літаратуры і аўдыё, цягнуліся больш за пяць гадзінаў.
naviny.by
Удзельнікі ўкраінскага мастацкага аб'яднання «Апошняя барыкада» былі затрыманыя беларускімі памежнікамі. У іх знайшлі літаратуру і аўдыёпрадукцыю, якую беларусы расцанілі як экстрэмісцкую. Допыты украінцаў, якія мелі пасведчанні журналістаў, якія доўжыліся больш за пяць гадзін.
Пра гэта паведаміў старшыня аб'яднання Аляксандр Доній, паведамляе uapress.info.
«Пяць гадзінаў працягваўся ператрус і допыт на беларускай мяжы прадстаўнікоў «Апошняй барыкады». Мы ўпяцёх (усе з журналісцкімі пасведчаннямі) рушылі ў Вільню транзітам праз Беларусь. Нас абвінавацілі ў правозе экстрэмісцкай літаратуры і аўдыё», — распавёў Доній.
У прыватнасці, экстрэмісцкімі беларусы назвалі фільм «Украінская рэвалюцыя» рэжысёра Івана Каніўца аб перыядзе 1917 - 1921 гадоў, дыскі з музыкай «Музычная сотня. Майдан», зборнікі песень на дысках анталогіі «Апошняя барыкада” і фільм аб Галадаморы. Па літаратуры памежнікі звярнулі ўвагу на «экстрэмісцкія» кнігі Ляўко Лук'яненкі («Ад хахла да ўкраінца», «Маршал Жукаў. Украінцы ў другой сусветнай вайне» і «Споведзь з камеры смяротніка» — усяго 11 кніг). Усе 22 творы былі канфіскаваныя памежнай службай Беларусі.
«Асаблівую занепакоенасць выклікалі фотаапараты, відэакамера і штатыў… Надпіс на мікрааўтобусе «Апошняя барыкада» таксама быў названы правакацыяй, які патрабавалі здзерці. Для Беларусі нашы песні і герой Украіны Ляўко Лук'яненка, Галадамор - гэта экстрэмізм. Раю нікому не ездзіць праз Беларусь нават транзітам. Там СССР, там «рускі свет», там Русью пахне... », — зрабіў выснову Доній.