“Выратаваць шарагоўца Райана”: InformNapalm папярэджвае снайпэраў 34-й АМСБр

Вышэйшы пілатаж OSINT-расследаванняў — гэта не толькі выяўляць інфармацыю пра мінулыя падзеі, але і змяняць будучую рэчаіснасць, прадухіляць магчымыя вайсковыя злачынствы праз наданне шырокай агалоскі.



informnapalm_group02.jpg

У чарговым матэрыяле міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm раскрываюцца дадзеныя снайпераў 34-й асобнай мотастралковай брыгады (АМСБр), частку з якіх плануюць перакінуць у Сірыю або Украіну.

6 лістапада 2015 году InformNapalm апублікаваў дадзеныя перапіскі, якая маецца пад фотаздымкам вайскоўца роты снайпераў 34-й АМСБр Сяргея Лабанава, у якім ён зафіксаваны на прычале ў порце Наварасійска. У перапісцы ён паведамляе сваёй знаёмай, што “едзе на вайну да Новага году”. З высокай ступенню верагоднасці было зробленая здагадка, што гэты вайсковец, цалкам мажліва, будзе выпраўлены ў Сірыю. Праз некалькі гадзінаў пасля публікацыі мы атрымалі інсайдарскую інфармацыю ад нашай крыніцы ў МА РФ пра тое, што ўдзел гэтага вайскоўца зараз, пасля публічнай пагалоскі, знаходзіцца пад вялікім сумневам. Магчыма, ён будзе пакараны за разгалошванне дадзеных, тым не меней, ягоны лёс будзе мець іншы пакручасты шлях, не звязаны з рызыкай для жыцця ў Сірыі.

Праз аналіз эфекту здзейсненай працы валанцёры InformNapalm прынялі рашэнне згуляць на апярэджанне і раскрыць дадзеныя калегаў Сяргея Лабанава — снайпераў 34-й АМСБр. Магчыма, шырокая агалоска, зацікаўленасць журналістаў і тэлефанаванні бацькоў гэтых вайскоўцаў камандаванню брыгады спрычыняцца да прадухілення планаў утылізацыі іхных дзяцей на шырокіх прасторах Сірыі дзеля інтарэсаў Крамлёўскага рэжыму.

Таксама, InformNapalm паведамляе расійскім вайскоўцам, што адным з дзейсных метадаў сабатавання адпраўкі і прадухілення ўдзелу ў вайсковых канфліктах, як у Сірыі, гэтак і ва Украіне, з'яўляецца публікацыя ў сацыяльных сетках уласных фотаздымкаў ці фота вашых сяброў, якіх плануюць перакідваць у гарачую кропку. Таксама вы можаце дасылаць электронную пошту InformNapalm падрабязнасці падрыхтоўкі да вайсковых аперацыяў за мяжой, якія па-за ўсякім сумневам можна кваліфікаваць як злачынны загад крамлёўскага рэжыму, прадстаўнікі якога абавязкова будуць сядзець на лаве падсудных у міжнародным трыбунале.

Такім чынам, пяройдзем ад словаў да справы і пададзім інфармацыю пра снайпераў 34-й АМСБр, якія могуць быць перакінутыя з порту Наварасійск у Сірыю:

Жора Бадулін (быў зафіксаваны на фота поруч з Сяргеем Лабанавым у порце Наварасійска) — http://vk.com/id314065555 — https://archive.is/41KHZ

informnapalm.org__wp_content_uplo_3e52532818f0ba353fa8d11efed95024.jpeg

Славік Кучаравы – http://vk.com/id58304261 – https://archive.is/3kNH6

informnapalm.org__wp_content_uplo_9566579452b052a40ce00240a38b3647.jpeg

Аляксандар Клімавец – http://vk.com/id58815411 – https://archive.is/214DK

informnapalm.org__wp_content_uplo_8fb59869bb6c11473020122076bc03dd.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_0dac3b47dbe75f76f24f2d0c6de0d5d4.jpeg

Мікалай Паповіч – http://vk.com/k.popovich2013 – https://archive.is/g1SEK

informnapalm.org__wp_content_uplo_432d94adfe117648d4ae7a1e80acd460.jpeg

Ніяз Басанаў – http://vk.com/idbasanov – https://archive.is/cfMtg

informnapalm.org__wp_content_uplo_d5901ef83e25d8f9e313394287c1962d.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_ba46e56673dc8423265f4521a12a00e2.jpeg

Ігар Філіпаў – http://vk.com/id_fil – https://archive.is/ilvgH

informnapalm.org__wp_content_uplo_c06486552c791d1f8a374b78503d280d.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_b4434604719b34c415960dd6de4ce569.jpeg

Ігар Бескакотаў – http://vk.com/id241857430 – https://archive.is/cwJ4w

informnapalm.org__wp_content_uplo_1fa878a0838685a21609e8193e4653fb.jpeg

Аляксандар Угрумаў – http://vk.com/id251378699 – https://archive.is/lBX6p

informnapalm.org__wp_content_uplo_df1eafb957dc3043aa4199d4cff7e0af.jpeg

Яўген Мацьвееў – http://vk.com/id280997878 – https://archive.is/vJQ8Z

informnapalm.org__wp_content_uplo_87ddea0b3db2229b3c7ea5829b402e4a.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_1d66ef898519316cc1b7989793f90634.jpeg

Рафіт Сігбатаў – http://vk.com/rafitsniper – https://archive.is/eS1Ha

informnapalm.org__wp_content_uplo_9470a4a53d95abb506439d372336b4e6.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_0fddd81ce000e8eb05b9899c4e70c12a.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_d04a4089c5329822c33db8b038979ea1.jpeg

Некалькі групавых фатаздымкаў

informnapalm.org__wp_content_uplo_7c4e8e6b39bcc5ac365fb5bf8f4283ca.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_f52de68673588ca35cf0c19ad8bd93d7.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_0946b73fd67061806f8ac2ce68322d27.jpeg

Гэта няпоўны спіс вайскоўцаў, але ён дакладна дэманструе, што альбо яны, альбо іхныя калегі могуць неўзабаве стаць разменнай манетай у авантуры Крамлю. Мы даем ім шанец выжыць і не запэцкаць рукі ў крыві нявінных жыхароў Сірыі і Украіны.

Матэрыял падрыхтаваны валанцёрамі міжнароднае супольнасці InformNapalm.

Выведку сацыяльных профіляў расійскіх вайскоўцаў здзейсьніў Міхаіл Кузьняцоў (паводле версіі расійскіх СМІ — афіцэр 11-га корпусу выведкі ЗША), а ў міру OSINT-эксперт InformNapalm.

 Пераклаў на беларускую мову — Дзяніс Івашын

InformNapalm.org