Vulitsa Ezha абвяшчае новы сезон. Квіткі ўжо ў продажы!
Тры гучныя фестывалі, больш за 100 унікальных страў, 50 удзельнікаў фудкорта, 20+ зон актывацый і шмат іншага — усё гэта шосты сезон вялікага гарадскога пікніка Vulitsa Ezha 2021!
Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha вяртаецца ў Мінск і зноў гатовы радаваць гараджан найсмачнейшымі стравамі, унікальнымі лакацыямі з забавамі сярод блізкіх і сяброў, а таксама моцным музычным лайн-апам. Цэлыя 3 самыя яркія фестывалі гэтага лета пройдуць на ўтульнай пляцоўцы — у Батанічным садзе. Першае мерапрыемства новага сезону запланавана ўжо на 5-6 чэрвеня, квіткі можна знайсці на сайце vulitsaezha.by.
Арганізатары Vulitsa Ezha доўга рыхтаваліся і ўлетку 2021 вернуць гораду той самы вялікі гарадскі пікнік са спецыяльным меню, разнастайнасцю ўнікальных страў, утульным адпачынкам пад адкрытым небам і лямпавай атмасферай, па якой усе ўжо паспелі засумаваць.
«Мы вельмі рады магчымасці вярнуцца і падарыць гараджанам пляцоўку ідэальнага летняга адпачынку. За 6 гадоў Vulitsa Ezha стала праектам пра горад, які мы любім, і пра людзей, якія робяць яго ярчэй і цікавей. Гэта ўжо не проста фестываль, а цэлая суполка аднадумцаў, дзе збіраюцца найлепшыя стрыт-фуд праекты, топавыя шэф-кухары, гастраэнтузіясты і фермеры», — кажуць арганізатары гарадскога пікніка.
Асаблівасцю гарадскога пікніка Vulitsa Ezha быў і застаецца фуд-корт. 50 лепшых прадстаўнікоў гастраіндустрыі прапануюць гасцям спецыяльна распрацаванае меню з сотняй унікальных страў розных кухняў свету.
Удзельнікамі фуд-корта становяцца толькі найлепшыя рэстараны ды кавярні. Арганізатары шукаюць сапраўды ўнікальныя для Беларусі праекты, даюць старт годным і адкрываюць новыя імёны, эксперыментуюць, тым самым пашыраючы гастранамічны кругагляд гасцей.
Кожны з наведвальнікаў фэсту можа адзначыць улюбеную страву ад любога ўдзельніка фуд-корта, аддаўшы за яго свой голас у рамках прэміі Ezha Awards. «У нас ёсць пастаянныя ўдзельнікі, вельмі папулярныя сёння і паспяховыя ў сваёй справе, якія атрымалі старт менавіта на Vulitsa Ezha», — каментуюць арганізатары.
Не дадуць гасцям засумаваць больш за 20 забаўляльных зон, якія можна будзе знайсці на гарадскім пікніку Vulitsa Ezha. Сярод іх — вялікая лакацыя з вырабамі дызайнераў і рамеснікаў, пастаянны праект «Кулінарная школа», дзе гасцей фестывалю разам з шэф-поварамі вучаць гатаваць смачныя стравы медыяперсоны, "Local Food Market" з эка-прадукцыяй ад топавых фермераў, кінатэатр пад адкрытым небам, асобная барная зона з крафтавым півам, летнімі кактэйлямі і віннымі дэгустацыямі, бьюці-корнер з рознымі майстар-класамі, лекторый з мноствам цікавых тэм ад спікераў і шмат іншага.
Больш за 40% гасцей гарадского пікніка Vulitsa Ezha прыходзяць з дзецьмі, таму асаблівую ўвагу арганізатары аддалі зоне для сямейнага адпачынку. На яе тэрыторыі знаходзяцца крутая Kids-зона 0+, атракцыёны, горкі, роставыя лялькі. Маленькім гасцям даступныя шоу-праграма ад аніматараў і нават спецыяльнае дзіцячае меню, а бацькам — кансультацыі профільных спецыялістаў. Дарэчы, уваход да 12 гадоў на фестываль свабодны ў суправаджэнні дарослых.
Не забыліся і пра меламанаў: з кожным сезонам музычны лайн-ап Vulitsa Ezha мацнее і гучнее. На галоўнай сцэне ў розны час выступалі Найк Барзоў, Валянцін Стрыкала, Мая Мішэль, Nizkiz, Cream Soda і многія іншыя. Гэтым летам на тэрыторыі фестывалю размесцяцца галоўная сцэна з хэдлайнерамі і летняя з дыджэямі. Лайн-ап новага сезона арганізатары абвесцяць пазней.
Vulitsa Ezha заўсёды клапоціцца пра сваіх гасцей. Асноўная задача арганізатараў — зрабіць гарадскі пікнік не толькі прыемным, але і бяспечным. Для гэтага прадугледжаны меры па выкананні сацыяльнага дыстанцыявання ў гасцявых зонах на фуд-корце і іншых лакацыях, а таксама дадаткова ўстаноўлены зоны з антысептыкам. Увесь персанал на мерапрыемстве будзе працаваць ў масках і пальчатках.
Падрабязнасці правядзення фестывалю арганізатары абяцаюць раскрываць паступова. Сачыце за навінамі гарадскога пікніка Vulitsa Ezha ў сацсетках:
Instagram
Facebook
ВКонтакте
Што: гарадскі пікнік Vulitsa EzhaКалі: 5-6 чэрвеня, 10-11 лiпеня, 21-22 жніўняЧас правядзення: 12.00 - 22.00