Выбіраем эмблему для альтэрнатыўнай формы зборнай па футболу
На сайце tribuna.com ідзе апытанка пра то, якой мусіць быць эмблема на альтэрнатыўнай форме беларускай зборнай па футболу.

Вось так эмблема выглядае на чырвоным фоне
Некалькімі днямі раней Трыбуна сумесна з крамай адзення LSTR заявілі ў Твітары, што хочуць выпусціць альтэрнатыўную форму зборнай Беларусі па футболу. Дызайн ужо гатовы. І калі той пост атрымае 500 рэтвітаў, форма будзе выпушчана. На наступны дзень патрэбная колькасць рэтвітаў была атрымана.

А так эмблема выглядае на белым фоне
Цяпер аматарам спорта прапануюць вырашыць, якая эмблема будзе на грудзі: стары лагатып федэрацыі футбола, сучасны варыянт, Пагоня ці штосьці яшчэ. Можна прагаласаваць ці прапанаваць свой варыянт, які таксама будзе выстаўлены на галасаванне.
Паўдзельнічаць у стварэнні формы можна тут